Прыём заявак на заказныя тарты:
+375 (29) 239-16-00 (Вiцебск), (212) 66-04-61
Прыём заявак для юрыдычных асоб:
+375 (212) 67-21-00
У буднія дні: с 8-00 до 17-00
Тэхнічныя перапынкі: с 12-00 до 13-00
Выхадныя: субота, нядзеля



Памятка "салодкаежкі"

Памятка "салодкаежкі"
1.Першае – гэта транспарціроўка да месца прызначэння! Не варта перавозіць торт на сядзенні Вашага аўтамабіля, паколькі такім чынам ён знаходзіцца пад вуглом, і калі перавозка зойме шмат часу, то торт проста паплыве і дэфармуецца. Асабліва, калі на вуліцы спякотнае лета. Выснова простая: перавозьце тарты толькі на роўнай паверхні!
2. Захоўвайце торт у халадзільніку.
3. За гадзіну да падачы торта, дастаньце яго з халадзільніка і дайце яму пастаяць на стале, каб ён лепш наразаўся.
4. Не ўжывайце пакінуты торт пасля заканчэння тэрміна прыдатнасці і, тым больш, не давайце такі торт дзецям (натуральныя прадукты маюць вельмі абмежаваны тэрмін захоўвання).
5. Цукровая паста, якой пакрыты тарты – ядомае прыгожае пакаванне і есці яе можна, але не абавязкова. Адкладайце яе ў бок, калі яна занадта салодкая на Ваш густ, ацаніце па заслугах густ начыння.
6. Уважліва сачыце за дзецьмі, калі яны будуць есцi торт, таму што для кветак і фігурак выкарыстоўваюцца неядомыя драцінкі і калыпкі.
7. Увесь дэкор (фігуркі, кветкі) можна не есці, а пакінуць у якасці сувеніра. Яны выдатна захоўваюцца, не псуюцца і могуць быць успамінамі на доўгі час.