Пра нас
«І задыхаецца на белай талерцы ад радасці нараджэння свайго... І кланяюцца караваю людзі, і лустачкі выносяць ад яго».
На Русі да хлеба ніколі не ставіліся толькі як да прадукта харчавання. Павага да яго выхоўвалася спрадвеку.У народзе лічылася, будзеш з хлебам, і голад не страшны. Таму ён і мерка дастатку – поўныя засекі, і знак павагі – хлеб-соль ганароваму госцю. Зернямі пшаніцы абсыпалі маладых, жадаючы тым самым ім нябеднага жыцця. Гістарычна склалася, што хлеб заўсёды займаў прыярытэтнае месца як прадукт харчавання "№ 1". Па гэтай прычыне напрацаваны вялікі навукова-вытворчы патэнцыял, які паспяхова развіваецца і прываблівае новыя веды і прадпрымальных людзей. Прыкладам развіцця хлебапякарнага прадпрыемства, на якім старажытныя традыцыі выдатна спалучаюцца з сучаснымі тэхналогіямі вытворчасці і кіравання, з'яўляецца ААТ "Віцебскхлебпрам". Ствараючы сваю прадукцыю, мы ўкладваем у яе цеплыню сваіх сэрцаў і бясконцую дабрыню, якая ўтойваецца ў іх. Найвышэй мы шануем духоўныя складнікі, і, верым, што разам з нашай прадукцыяй пад гандлёвай маркай «Каравай Прыдзвіння» Вы атрымліваеце часцінку дабра і святла, усяго таго, што важна і дорага кожнаму з нас. Нашы вырабы – гэта сімвал хатняй утульнасці, і мы рады служыць на яго карысць.
Гісторыя прамысловага хлебапячэння ў г. Віцебску пачынаецца з 1929 года, калі на базе хлебазавода №1 і трох пякарняў быў утвораны Віцебскі хлебакамбінат. Да 1929 г. выпрацоўка вырабаў ажыццяўлялася на невялікіх пякарнях, якія былі раскіданыя ў розных канцах горада і падпарадкаваныя цэнтральнаму працоўнаму кааператыву. Усе аперацыі па прыгатаванні хлеба вяліся ўручную. Выпечка ажыццяўляласяна жаравых печах. Памяшканні пякарняў не адпавядалі элементарным патрабаванням і нормам прадпрыемстваў.
З ростам горада рос і камбінат. У 1933 годзе быў пабудаваны яшчэ адзін завод. Гэта быў будынак, які адпавядае ўсiм нормам харчовага прадпрыемства таго часу. Сутачная магутнасць прадпрыемства складала 100 тон вырабаў. Гэткая была база хлебапячэння ў Віцебску да 1941 года. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўсе прадпрыемствы хлебакамбінату былі цалкам зруйнаваныя. Пасля вызвалення горада ад фашыстаў пачаліся работы па аднаўленні прадпрыемстваў. У 1946 годзе хлебазавод №1 быў адноўлены і здадзены ў эксплуатацыю. Наладзіўшы выпуск хлеба, прадпрыемства пачало правядзенне работ па механізацыі вытворчых плошчаў, павелічэнню магутнасці завода, выпуску новых відаў прадукцыі. Аб тэмпах росту пасля вайны сведчаць наступныя даныя: у 1944 годзе гадавы выпуск вырабаў складаў 2,4 тыс. тон, а ў 1981 годзе склаў 12867 тыс. тон, а менавiта выпуск павялічыўся ў 53 разы.
На сённяшні дзень ААТ "Віцебскхлебпрам" аб'ядноўвае 5 цэхаў у г. Віцебску. На правах філіялаў у склад таварыства ўваходзяць 6 хлебазаводаў, якія ажыццяўляюць сваю вытворчую дзейнасць у раённых цэнтрах Віцебскай вобласці – Полацку, Оршы, Глыбокім, Лепелі, Докшыцах і Наваполацку. ААТ "Віцебскхлебпрам" мае сетку магазінаў фірменнага гандлю і кафэ. З 04.05.2019г. з'яўляецца заснавальнікам СУП "Пражэктар-агра".
ААТ "Віцебскхлебпрам" – сучаснае хлебапякарнае прадпрыемства, якое выпускае шырокі асартымент хлебабулачнай, здобнай, сухарна-абаранкавай, і кандытарскай прадукцыі, а таксама напояў безалкагольных, хлябцоў экструзійных, віна пладовага. ААТ "Віцебскхлебпрам" упэўнена глядзіць у будучыню, аптымізуе вытворчасць, пашырае сувязі з дзелавымі партнёрамі і заўсёдыадчынена для разумнага, узаемавыгаднага супрацоўніцтва.