Прыём заявак на заказныя тарты:
+375 (29) 239-16-00 (Вiцебск), (212) 66-04-61
Прыём заявак для юрыдычных асоб:
+375 (212) 67-21-00
У буднія дні: с 8-00 до 17-00
Тэхнічныя перапынкі: с 12-00 до 13-00
Выхадныя: субота, нядзеля



Нашы дасягненні

У дадзеным раздзеле Вы можаце паглядзець нашыя ўзнагароды за апошнія гады.

Аб поспехах прадпрыемства сведчаць розныя ўзнагароды. Так, у 1997 годзе прадпрыемства атрымала прыз "Golden Eagle" ад французскай асацыяцыі "Маркетынг Стандарт", якая вызначае прадпрыемствы, якія дабіліся поспехаў у галіне якасці.

У 1998 годзе асацыяцыя "Monde Sans Frontiere" (Францыя) – каардынатар праграмы "Партнёрства дзеля прагрэсу" ўручыла прыз "Grand Prix" на аснове адзнак французскіх экспертаў і па выніках аналізу комплексу статыстычных дадзеных з цэнтральнай кампутарнай базы ў Парыжы. Вывучаліся такія паказчыкі як:

- Дынаміка вытворчасці;
- Аб'ёмы рэалізацыі;
- Экалогія;

У 2001 годзе прадпрыемства атрымала сертыфікат асацыяцыі World Quality Commitment International Star Award у галіне якасці. Гэта вялікі поспех для прадпрыемстваў былога СССР.

У лістападзе 2005 года сістэма менеджменту якасці прымяняльна да вытворчасці хлебабулачных, кандытарскіх і сухарна-абараначных вырабаў была сертыфікавана на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2001.

Штогод прадпрыемства прымае ўдзел у розных выставах, конкурсах і кірмашах.